Ціханоўская ў ААН перасяклася з дэлегацыяй афіцыйнага Мінска

Ціханоўская на Генасамблеі ААН

Ціханоўская на Генасамблеі ААН / кадр з роліка Ціханоўскай у ААН

Падчас Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская перасяклася з дэлегацыяй афіцыйнага Мінска. Яе прадстаўлялі члены Савета Рэспублікі — экс-міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.

У каментары "Зеркалу" дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ўдакладніў, што іх дэлегацыі перасякаліся некалькі разоў.

"На кантакт дэлегацыя Лукашэнкі не пайшла, хоць мы і былі адкрытыя для гэтага. Апошні раз мы бачыліся, калі яны спускаліся па эскалатары, а Святлана Ціханоўская падымалася. Размінуцца было немагчыма. Святлана сказала ім: " Жыве Беларусь!", а яны ў адказ ухмыльнуліся, адвярнуліся і паехалі далей уніз", — расказвае Кучынскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі