Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай ва Украіне
Авіякатастрофа ў Браварах / Reuters
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ўкраінцам у сувязі з авіякатастрофай у Браварах.
У сваім акаўнце ў Твітары яна напісала: "Мае глыбокія спачуванні ўраду і народу Украіны ў сувязі з тым, што сёння раніцай у выніку крушэння верталёта загінулі па меншай меры 18 чалавек, у тым ліку міністр унутраных спраў. Маё сэрца з ахвярамі і іх сем'ямі. Мы смуткуем разам з вамі пасля гэтай страшнай трагедыі".
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 18 студзеня ў Браварах пад Кіевам разбіўся верталёт Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях. Ён упаў каля дзіцячага садка і жылога дома. Пры катастрофе загінулі 18 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пацярпелі 29 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей.
Падчас авіякатастрофы загінулі міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі, яго першы намеснік Яўген Енін і дзяржсакратар Юрый Лубковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.