Ціханоўская звярнулася да беларусаў, якія застаюцца ў краіне
Святлана Ціханоўская
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская напрыканцы свайго выступу перад дэлегатамі Каардынацыйнай Рады звярнулася да беларусаў, якія застаюцца ў краіне падчас рэпрэсій.
"Дарагія беларусы ўнутры краіны! Я магу ўявіць, як цяжка працягваць барацьбу ва ўмовах тэрору. Як жыць, калі ты кожную раніцу чакаеш візіту ГУБАЗіКа, — гаворыць Ціханоўская. — Але я прашу вас не апускаць рукі. Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця. Ёсць шмат магчымасцяў для самаадукацыі. Знаходзьце бяспечныя формы дэманстрацыі сваёй нязгоды. Шукайце аднадумцаў і захоўвайце баявы дух. Бо толькі разам, хто ўнутры краіны, хто па-за яе межамі, мы зможам давесці да канца тое, што пачалі ў 2020-м годзе. Мы абавязкова вернем сабе сваю краіну, сваю годнасць і сваю свабоду. Жыве Беларусь!".
У Варшаве на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета з удзелам Святланай Ціханоўскай абмяркоўваліся стратэгія дэмсіл, працэс аказання дапамогі сем’ям палітзняволеных, рэалізацыя праекта нацыянальнага пашпарта ды іншае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.