Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на польскае грамадзянства

Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на польскае грамадзянства

Крысціна Ціманоўская абвергла, што падавала дакументы на атрыманне грамадзянства Польшчы. "У мяне з сабой акрамя пашпарта нічога няма! піша яна ў Instagram. — А для падачы дакументаў, трэба сабраць вельмі шмат папер. Усе гэтыя дакументы ў мяне знаходзяцца ў Беларусі".

Беларуская бягуха прэтэндуе на спартыўнае грамадзянства Польшчы. Але пашпарт мяняць не збіраецца. Ціманоўская піша далей, што адбылася "няправільная інтэрпрэтацыя перакладу інтэрв'ю", у якім гаворка ішла менавіта пра спартыўнае грамадзянства. Спартсменка не мае намеру "адмаўляцца ад беларускага грамадзянства", паколькі лічыць сябе "сапраўднай патрыёткай краіны".

11 верасня ў інтэрнэце з'явіліся вытрымкі з яе інтэрв'ю нямецкім журналістам, у якіх і прысутнічала інфармацыя пра падачу дакументаў на атрыманне польскага грамадзянства.

Крысціна Ціманоўская — беларуская лёгкаатлетка, якая набыла сусветную вядомасць у жніўні 2021 года. За эмацыйны каментар дзеянняў беларускіх спартыўных функцыянераў на Алімпіядзе ў Токіа яе спрабавалі выслаць з Японіі на радзіму. Тады Ціманоўская звярнулася па дапамогу да паліцыі і ў Міжнародны алімпійскі камітэт, выбухнуў скандал. Яна цяпер жыве ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі