Ціманоўская спадзяецца працягнуць спартыўную кар'еру ў Польшчы

Ціманоўская спадзяецца працягнуць спартыўную кар'еру ў Польшчы

Крысціна Ціманоўская спадзяецца працягнуць спартыўную кар'еру ў Польшчы. Пра гэта яна заявіла 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве, куды напярэдадні прыляцела з Японіі (у ёй таксама ўдзельнічаў кіраўнік НАУ Павел Латушка). "Усё, што хачу — застацца ў спорце, працягнуць спартыўную кар'еру тут", — сказала Ціманоўская. Спартсменка заявіла, што не думала пра палітычны прытулак. Паводле яе слоў, выбраць Польшчу дапамаглі бацькі. Яны сказалі, што гэта найлепшы варыянт, паколькі змаглі б прыязджаць да яе. Муж Крысціны Ціманоўскай прыедзе ў Польшчу ўжо сёння.

"Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў, каб яны перасталі баяцца. Калі на іх аказваецца нейкі ціск — каб яны аб гэтым заяўлялі. І калі нехта адчувае ціск ці псіхалігічныя праблемы, то яны могуць напісаць мне — я паспрабую падтрымаць кожнага”, — заявіла лёгкаатлетка на прэс-канферэнцыі.

Беларускую алімпійку Ціманоўскую, пасля крытычных выказванняў на адрас трэнераў з-за планаў задзейнічаць яе ў эстафеце 4 па 400 метраў, кіраўніцтва зборнай адхіліла ад Алімпійскіх Гульняў і паспрабавала адправіць у Беларусь. Яна звярнулася па дапамогу ў МАК. Выбухнуў скандал, які застаецца ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ.

Міжнародны алімпійскі камітэт праводзіць расследаванне.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль лічыць, што інцыдэнт з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай парушыў алімпійскае перамір'е. Ён падкрэсліў, што яна была вымушана "бегчы з краіны з-за дзеянняў рэжыма Лукашэнкі".

Ціманоўская спадзяецца працягнуць спартыўную кар'еру ў Польшчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі