Ціск vs гандаль: ці існуе бяспройгрышная стратэгія вызвалення палітвязняў — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Еўрарадыё

У пачатку лістапада ў Беларусі быў “памілаваны” яшчэ 31 палітычны зняволены. Прапаганда, як звычайна, падае гэта як праяву “гуманізму” Лукашэнкі і абвяргае “вызваленне пад ціскам заходніх санкцый”. Асобныя эксперты кажуць, што гэта знак напярэдадні выбарчай кампаніі, іншыя бачаць у гэтым вызваленні знак Захаду і найперш Трампу. І хоць вызваленне палітвязняў — адна з галоўных мэтаў беларускіх дэмсілаў, цяпер амаль не чуваць пра тое, што гэтыя вызваленні былі ў той ці іншай ступені вынікам і іх дзеянняў.

Наколькі тэма палітвязняў займала і займае значнае месца ў мэтах вызвольных альбо апазіцыйных рухаў і ці дасягалася гэтая мэта? Якая тактыка абіралася дзеля вызвалення палітвязняў у розныя часы ў розных рэгіёнах і які плён яна прыносіла? Ці здольныя беларускія дэмсілы навязаць сваю стратэгію па вызваленні палітвязняў Захаду і ці ёсць у іх тая стратэгія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, майяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі