“Цмокі” прайгралі 7 разоў запар у Адзінай лізе ВТБ
16 лютага баскетбалісты на сваёй пляцоўцы прайгралі ў чарговым туры папярэдняй групы В марыупальскаму “Азоўмашу” ў другім авертайме — 98:102.
У складзе мінчан найбольш выніковым быў амерыканскі легіянер Кіт Бенсан, які набраў 25 ачкоў.
З 13 праведзеных сустрэч “Цмокі” выйгралі толькі 4 разы. Апошняя перамога была 17 лістапада мінулага году ў хатнім матчы з казахстанскай “Астаной”. Менавіта з ёй клуб згуляе наступны матч гэтага турніру — сустрэча адбудзецца 22 сакавіка ў Казахстане.
А вось у Еўрачэленджы чэмпіён Беларусі выглядае нашмат лепей: пасля 4 тураў другога групавога этапу ў чацвёрцы L “Цмокі” лідары разам з расійскім “Уралам” з Екацярынбургу, інфармуе БЕЛТА.