"Цмокі" сталі чэмпіёнамі Беларусі
"Цмокі" сталі чэмпіёнамі Беларусі. Ужо дзевяты раз запар. Пра гэта стала вядома ў пятніцу, калі ў трэцім матчы фінальнай серыі мужчынскіх каманд "Цмокі" на сваёй пляцоўцы выйгралі ў "Гродна-93" — 100:84 (32:24, 23:26, 22:16, 23:18).
Такім чынам сталічны клуб выйграў серыю з лікам 3:0.