“Цмокі” трэці раз запар прайгралі ў адзінай лізе ВТБ
14 снежня мінскія баскетбалісты саступілі “Крыльям саветаў” з лікам 66:74 (22:12, 21:20, 14:24, 9:18).
У групе В “Цмокі” цяпер займаюць шостае месца — у іх 4 перамогі і 5 паразаў. Наступную сустрэчу яны правядуць 6 студзеня ў гасцях супраць валгаградскага “Краснага Акцябра”.
У фінальную частку па выніках двухколавага турніру выходзяць шэсць найлепшых каманд груп А і В.