“Цмокі” ў пяты раз запар выйгралі Кубак Беларусі
Мінскі баскетбольны клуб зноў дасягнуў гэтага поспеху пад кіраўніцтвам літоўскага спецыяліста Дональдаса Кайрыса.
У вырашальным паядынку Фіналу чатырох, які адбыўся 21 снежня ў Гомелі, мінчукі легка перамаглі “Гродна-93” — 86:54 (29:18, 14:11, 14:13, 29:12).
У паўфінале “Цмокі” разграмілі асіповіцкую “Свіслач” з лікам 86:47 (18:15, 17:14, 26:7, 25:11), а гродзенскія баскетбалісты былі мацнейшымі за гомельскі “Сож-ГДУ” — 77:66 (18:22, 16:9, 20:14, 23:21).
Трэцяе месца дасталася гамяльчанам, якія абыгралі “Свіслач” з лікам 93:85.