COVID-19 у Беларусі на 2 студзеня: яшчэ 1902 выпадкі і 9 смерцяў
Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку па COVID-19 у Беларусі. На 2 студзеня:
- 1902 новыя выпадкі за апошнія суткі;
- 2998 чалавек паправіліся і выпісаныя з лякарняў;
- 9 новых смерцяў, звязаных з каранавірусам;
- 15574 чалавекі хварэе ў цяперашні час.
Колькасць тых, каго выпісваюць, пяты дзень запар перавышае колькасць новых выпадкаў. Апошнія два дні — істотна. То бок, колькасць тых, хто хварэе, па афіцыйных лічбах імкліва змяншаецца.
Колькасць смяротных выпадкаў, звязаных з COVID-19, наадварот, як пад лінеечку, з 25 снежня складае то 9, то 10 выпадкаў.
Адсотак станоўчых тэстаў звычайна не перавышае 9% за суткі. Але 27-29 снежня, калі тэстаў рабілася адносна мала, ён дасягаў 39,8%. Мінздароўя ніяк гэта не тлумачыць.
Дадзеныя аб захворванні каранавіруснай інфекцыяй ў Беларусі ў разрэзе рэгіёнаў па-ранейшаму не публікуюцца. Таксама не паведамляецца, колькі чалавек у Беларусі памерла ў 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.