ЦСКА Віктара Ганчарэнкі выйшаў у ¼ фіналу Лігі Еўропы (відэа)

ЦСКА Віктара Ганчарэнкі выйшаў у ¼ фіналу Лігі Еўропы (відэа)

ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі стаў адзіным расійскім клубам, які прабіўся ў ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы (“Лакаматыў” быў выбіты з розыгрышу “Атлетыка”, а “Зеніт” — “Лейпцыгам”). Пасля паражэння ў Маскве ад “Ліёна” (0:1), армейцы ў гасцях сенсацыйна перамаглі з лікам 3:2 і прайшлі далей за кошт большай колькасці галоў, забітых на чужым полі. Расійская прэса называе гэты поспех “цудам у Ліёне”. Статыстыка сведчыць, што ЦСКА стаў першай камандай з Расіі, якая выйшла ў наступны раўнд еўракубкаў пасля хатняга паражэння.

Акрамя ЦСКА, мадрыдскага “Атлетыка” і нямецкага “Лейпцыга”, у чвэрцьфінал выйшлі італьянскі “Лацыё”, французскі “Марсэль”, лонданскі “Арсенал”, “Спортынг” з Лісабона і аўстрыйскі “Зальцбург”. Лёсаванне ¼ фіналу Лігі Еўропы пройдзе 16 сакавіка. Гэтыя паядынкі прызначаны на 5 і 12 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі