ЦВК зарэгістраваў Ціханоўскую, Канапацкую, Кавалькову
20 траўня ў Цэнтрвыбаркаме адбываецца рэгістрацыя 18 ініцыятыўных груп па вылучэнні на пасаду прэзідэнта Беларусі. Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачэня, Вольгі Кавальковай, Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева. ЦВК зарэгістраваў групу Святланы Ціханоўскай, жонкі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыўную групу апошняга не зарэгістравалі, тады на выбары пайшла яна. Дарэчы, Ціханоўскага сёння выпусцілі на волю з ізалятара ў Гомелі.
У складзе групы Святланы Ціханоўскай 252 чалавекі (7 "адсеялі"). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пацікавілася, ці ёсць у яе групе людзі, якія былі ў спісе групы мужа. Такія сапраўды ёсць і яны далі згоду, сказала Святлана. Ярмошына таксама пацікавілася: "У вас ёсць жаданне вылучацца ці вы спарынг-партнёр?". "Марыла пра гэта ўсё жыццё!", — адказала Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.