ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 69 прадстаўнікоў апазіцыйных партый

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 69 прадстаўнікоў апазіцыйных партый

Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 304 ініцыятыўныя групы грамадзян па збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прыём дакументаў скончыўся 7 ліпеня. Як паведаміў БЕЛТА сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, агулам у акруговыя камісіі было пададзена 479 заяваў аб рэгістрацыі. Іх разгляд працягнецца 5 дзён, таму могуць з'явіцца новыя зарэгістраваныя групы.

Вядома, што ў Мінску было пададзена 139 заявак, зарэгістраваныя 77 групаў. Найменш заявак паступіла ў Віцебскай вобласці — 48, зарэгістравана там 37 ініцыятыўных групаў.  

Сярод зарэгістраваных вылучэнцаў налічваецца 103 чальца палітычных партый. Сярод іх — 69 прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Найбольш вылучэнцаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 24, прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Партыі БНФ — па 16, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 12, партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" — 1.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі