ЦВК засведчыў, што Лукашэнка прывёў Беларусь да дэмаграфічнай катастрофы

Прапаганда хваліцца "дасягненнямі", але насамрэч гэта катастрофа / t.me/SvetlyShliah/
Розніца ў нараджальнасці — у два разы. Дзве лічбы, якія сведчаць, што Аляксандр Лукашэнка прывёў Беларусь да дэмаграфічнай катастрофы.
Цэнтрвыбаркам РБ хваліцца "цікавымі фактамі" пра дзень "выбараў". За 26 студзеня 2025 года ў Беларусі нарадзілася 46 хлопчыкаў і 33 дзяўчынкі, а ўсяго — 79 дзетак. А яшчэ — у галасаванні паўдзельнічаў 161 падлетак, якім якраз 26 студзеня 2025-га споўнілася 18 гадоў.
Атрымліваецца, што 18 гадоў таму, 26 студзеня 2003-га, у Беларусі нарадзілася 161 дзіця. А можа нават і больш, бо цалкам магчыма, што на ўчасткі прыйшлі не ўсе, хто святкаваў у гэты дзень 18-годдзе. А сёлета, 26 студзеня 2025 года, нарадзілася ўсяго 79 дзетак — удвая меней, чым 18 гадоў таму.
Вось такімі "дасягненнямі" хваліцца прапаганда.
Летась у Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць за апошнія 70 гадоў. Эксперты кажуць, што яна стане прычынай некалькіх вялікіх праблем, як дэмаграфічных, так і эканамічных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.