Цягнік пратараніў фуру пад Ляхавічамі

Цягнік пратараніў фуру пад Ляхавічамі

ДТЗ з удзелам цягніка адбылося каля пераезду Ганчары Ляхавіцкага раёна 26 студзеня ў 15:40, піша сайт "Першы рэгіён".

Пад'язджаючы да чыгуначнага пераезду, 37-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці не справіўся з кіраваннем аўтамабіля "Івека". Фура выехала на сустрэчную паласу, а потым і на чыгунку. Там у яе ўрэзаўся грузавы цягнік. 

Кіроўцу "Івека" даставілі ў лякарню для ацэнкі стану здароўя.

Учора ў Беларусь прыйшоў з захаду цыклон "Ларс", які прынёс снежныя завеі. Стыхія значна пагоршыла сітуацыю на дарогах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі