Цягнікі ў Нацыянальны аэрапорт не адмяняюцца

Цягнікі ў Нацыянальны аэрапорт не адмяняюцца

Беларуская чыгунка не адмяняе рух цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з 7 красавіка, пра што паведамлялася раней. Абвяржэнне абнародаваў сайт railwayz.info.  

Цягнікі працягнуць свае рэйсы, аднак перасадка на аўтобусы будзе адбывацца на станцыі Шэметава замест прыпыначнага пункту "Нацыянальны аэрапорт Мінск".

Паводле неафіцыйнай версіі, прыпыначны пункт будуць разбіраць для пабудовы другой узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце.

Цяпер ад Мінска да аэрапорта курсіруюць 5 пар цягнікоў. Рэгулярныя рэйсы былі запушчаныя 7 лістапада 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі