Цяпер расіян, якія парушылі ПДР у Беларусі, аштрафуюць дома. І наадварот

Асабісты аўтамабіль

Асабісты аўтамабіль

Уступіў у сілу закон пра ратыфікацыю пагаднення Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні штрафаў за парушэнне ПДР, піша Onliner.

Цяпер рашэнне, вынесенае ў дачыненні да грамадзяніна РФ на тэрыторыі Беларусі, будзе мець юрыдычную сілу і на тэрыторыі Расіі. То-бок неаплачаны штраф расіянін забярэ з сабой дадому. Тое самае правіла будзе дзейнічаць і для грамадзян Беларусі, якіх аштрафавалі ў Расіі. На камеры фотафіксацыі закон таксама распаўсюджваецца.

Грошы паступяць у бюджэт краіны, на тэрыторыі якой спагнаны штраф.

А што са штрафамі, выпісанымі на тэрыторыі краін ЕС? Часам гэтае пытанне задаюць у чатах беларусаў замежжа. І вось, што адказваюць нашы суайчыннікі адно аднаму:

Теперь россиян, которые нарушили ПДД в Беларуси, оштрафуют дома. И наоборот
Нічога не будзе. Але беларусы так рабіць не павінныя!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі