Цяжарная кіроўца збіла дваіх дзяцей-раварыстаў пад Салігорскам (фота)

Цяжарная кіроўца збіла дваіх дзяцей-раварыстаў пад Салігорскам (фота)

Двое дзяцей-раварыстаў сёння трапілі ў ДТЗ на аўтадарозе Радкова-Салігорск у раёне вёскі Чыжэвічы. Іх давялося шпіталізаваць з сур'ёзнымі траўмамі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

16-гадовы хлопец і яго 8-гадовая сястра ехалі па ўзбочыне дарогі, калі іх збіў легкавы аўтамабіль "Таёта". За рулём аўто была 36-гадовая цяжарная жыхарка Салігорска.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, жанчына падчас руху адчула сябе кепска і вырашыла з'ехаць на правую ўзбочыну дарогі. Там яна і наехала на дзяцей.

Цяпер ідзе праверка ўсіх акалічнасцяў здарэння.

Цяжарная кіроўца збіла дваіх дзяцей-раварыстаў пад Салігорскам (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі