Цяжарную гродзенку затрымалі за рулём з 10-разовым перавышэннем алкаголю
На пачатку 10-й гадзіны вечара 30 траўня супрацоўнікі ДАІ ў Гродне затрымалі цяжарную жанчыну, якая кіравала аўтамабілем ў нецвярозым стане.
Жанчына казала, што выпіла у сябе на лецішчы джыну, паведамляе gaigrodno.by. Потым яна ездзіла ў краму на вуліцы Тарусіцкай, а на зваротным шляху яе "ДЭУ" спыніў нарад ДПС.
Паведамляецца, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме жанчыны склала 3,02 праміле. Гэта ў 10 разоў перавышае гранічна дапушчальнае значэнне.
У каментары БЕЛТА інспектары паведамілі, што 37-гадовая парушальніца знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці.