Цыганы ў Беларусі: яны не патрэбныя дзяржаве ці яна — ім?
Афіцыйна ўладкавацца на працу немагчыма без наяўнасці пашпарта. Але ёсць у Беларусі людзі, якія хоць і нарадзіліся ды пражылі тут шмат гадоў, пашпарт грамадзяніна Беларусі так і не атрымалі. Размова пра цыганоў. І цяпер, каб атрымаць пашпарт і працаўладкавацца, чалавек мусіць… заплаціць штраф за пражыванне на тэрыторыі Беларусі без дакументаў.
Ці магчыма ў сучасным свеце жыць у дзяржаве, не маючы на руках ніякіх дакументаў? Хто вінаваты ў такой сітуацыі — дзяржава ці самі людзі? Чаго апроч немагчымасці афіцыйна працаўладкавацца пазбаўленыя людзі без дакументаў? Як можна выправіць сітуацыю?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.