Cёння адзначаецца Дзень герояў — угодкі Слуцкага збройнага чыну (відэа)

27 лістапада ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень герояў — свята ў гонар Слуцкага паўстання. У лістападзе 1920 года ўзброеныя падраздзяленні, сфармаваныя на Случчыне пераважна з сялян, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада пачаліся баі паўстанцаў (а іх было ад 5 да 10 тысяч чалавек) з бальшавікамі.

Случчакі змагаліся да канца снежня 1920-га, калі адступілі на тэрыторыю, якую кантралявалі польскія войскі. Частка паўстанцаў яшчэ некалькі гадоў партызаніла ў родных мясцінах супраць савецкіх уладаў.

"Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!", — пісалі ў колішнім звароце беларускія гісторыкі і грамадскія дзеячы.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну збіраецца адзначыць Партыя БНФ, якая падала мясцовым уладам заяўкі на правядзенне акцый 29 лістапада.

Зварот гісторыкаў і актывістаў з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі