Цытата дня: Боршч гэта не страва, а сімвал дамашняй утульнасці
Гэта сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына падчас онлайн-канферэнцыі.
Так яна пракаментавала свой адказ Еўрарадыё, падчас прэс-канферэнцыі пасля выбараў 2010 года.
"У дадзеным выпадку боршч гэта не страва, сімвал дамашняй утульнасці. Самае галоўнае прызначэнне жанчыны — быць жонкай і маці, а толькі потым нешта іншае".
Нагадаем, пасля разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне журналіста "Еўрарадыё", сказала:
"Гэта не "жорсткі" разгон, гэта абарона нашай Айчыны і правапарадку, вы ж у гэтым будынку не знаходзіліся, вам жа нічога не пагражала. Так можна паглядзець з боку як "жорсткі" разгон, па тэлевізары. Гэта выдатна, вядома. А калі нявінныя людзі, жанчыны кволыя сядзелі ў гэтым будынку, 42-га памеру, і раз'юшаны натоўп пёр. Ну калі б ваша жонка або сястра знаходзілася ў гэтых умовах, я не думаю, што вы б лічылі гэты разгон "жорсткім"".
На рэмарку журналіста Еўрарадыё, што сярод дэманстрантаў таксама былі жанчыны, Ярмошына адказала:
"Вы ведаеце, гэтым "жанчынам" рабіць няма чаго. Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі. Мне ў галаву гэта не прыйдзе. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Я яшчэ разумею, калі яна дзеўка дурная, маладая, дык маладых людзей шмат. А калі жанчына ва ўзросце ідзе, значыць, у яе, прабачце, нешта з інтэлектам не ў парадку".