Цытата дня: Навошта яны нам патрэбныя — розныя базы?
Сяргей Гайдукевіч, служыў у 1976-1991 гадах, у тым ліку ў складзе групы ваенных спецыялістаў у Іраку. У 1976 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча Войскаў супрацьпаветранай абароны. Палкоўнік. Вось што ён адказаў на пытанне Еўрарадыё: Што вы думаеце пра стварэнне ў Беларусі новай расійскай вайсковай базы?
“Навошта нам любыя, розныя базы. Навошта яны нам патрэбныя? Але з іншага боку, хацелася, каб Еўропа рухалася нам насустрач, рабіла нейкія крокі. Каб мы нешта бачылі ад Еўропы”.