Да Беларусі перайшло старшынства ў АДКБ
Да Беларусі перайшло старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, інфармуе БЕЛТА. У пятніцу ў Ерэване прайшло пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, у якую ўваходзяць шэсць краін — Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры ўдзеле спецыялістаў з розных краін прыярытэты беларускага старшынства ў арганізацыі будуць дадаткова прапрацаваны і даведзены да кіраўнікоў у краінах АДКБ.
На пасяджэнні ў Ерэване была зацверджана стратэгія калектыўнай бяспекі да 2025 года. Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян адзначыў, што праца над дакументам, адным з самых важных на цяперашнім саміце, працягвалася некалькі гадоў. Больш падрабязна гл. тут.