Да чэмпіяната свету па хакеі мінскія гатэлі патаннеюць

Мінгарвыканкам, Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі, афіцыйны тураператар “Цэнтркурорт” і гасцініцы горада заключылі мемарандум, які прадугледжвае фіксацыю тарыфаў на гасцінічнае абслугоўванне падчас сусветнага першынства, інфармуе БелТА. Кошты замацуюць на ўзроўні тых, што склаліся на 1 студзеня 2013 года.

“Зніжэнне тарыфаў на паслугі пражывання ў гасцініцах Мінска, ўзмацненне канкурэнцыі на дадзеным рынку будзе садзейнічаць адкрыццю новых гасцінічных комплексаў, выкарыстанню пяці інтэрнатаў студэнцкай вёскі. У горадзе будзе працягнута адкрыццё хостэлаў”, - дадаў Новікаў.

Зараз у сярэднім кошт аднамеснага гасцінічнага нумара ў Мінску складае каля 625 тысяч рублёў, што прыкладна на 40% вышэй, чым у сталіцах іншых краін Усходняй Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі