Еўрадэпутаты заклікалі ІІХФ адабраць у Мінска чэмпіянат свету — 2014
Еўрапарламент выпусціў адмысловую рэзалюцыю.
У гэтым дакуменце дэпутаты заклікаюць ІІХФ пазбавіць Беларусь права праводзіць чэмпіянат свету 2014 года, паведамляе Euobserver.com.
У рэзалюцыі гаворыцца: "Мы не павінны дазволіць апошняму тырану Еўропы прыняць у сябе чэмпіянат свету, які надасць яму легітымнасці".
Нагадаем, раней Міжнародная федэрацыя хакея неаднаразова заяўляла, што не намераная забіраць у Беларусі права на правядзенне чэмпіяната свету.
Фота — AFP