Сувеніры да чэмпіянату свету абавязалі прадаваць у кавярнях і гасцініцах
Бірульку на ланцужку ў кавярні можна набыць за 18 тысяч рублёў (на здымку).
Прадукцыя да хакейнага чэмпіянату свету, які ў траўні пройдзе ў Беларусі, з’явілася ў аэрапортах, на вакзалах, у гасцініцах і кавярнях. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Міністэрстве гандлю.
Супрацоўніца міністэрства: “Мы правялі вялікую працу, каб сувеніры былі і ў кавярнях, і ў аэрапортах, паўсюль. Гэта цэнтралізавана”.
Напрыклад, у кавярні значак можна набыць за 12 тысяч рублёў.
Мінгарвыканкам: Хакейны чэмпіянат свету не пагражае скачком цэнаў у сталіцы