Інтэрпол дапаможа міліцыі ахоўваць чэмпіянат свету па хакеі
У Мінск падчас чэмпіянату будзе працаваць "Вышэйшая каманда падтрымкі мерапрыемстваў" (IMEST).
"Гэта дапаможа выявіць патэнцыйныя пагрозы тэрарызму, хуліганства і цяжкія злачынствы, а таксама садзейнічаць у рэжыме рэальнага часу абмену ключавой інфармацыяй для аказання дапамогі органам бяспекі як у пунктах перасячэння мяжы, так і па ўсёй краіне", — адзначае з гэтай нагоды сайт Інтэрпола.
Генеральны сакратар Інтэрпола Роберт Ноўбл дадае, што "чэмпіянат свету па хакеі з'яўляецца міжнароднай падзеяй, якое патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва праваахоўных органаў для рэагавання на патэнцыйныя пагрозы бяспекі". "Бяспека тысяч заўзятараў падчас правядзення мерапрыемства з'яўляецца прыярытэтам для Інтэрпола, і гэта пагадненне з Беларуссю накіравана на забеспячэнне бяспекі ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату".