Да канца тыдня ў Беларусі будзе да 28 градусаў марозу

Уначы ў аўторак, 21 студзеня, чакаецца 13-19 градусаў ніжэй за нуль (на Брэстчыне крыху цяплей), пры праясненнях — да 25 марозу. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 6 марозу ў Брэсцкай вобласці да 17 градусаў ніжэй за нуль на Віцебшчыне. Магчымы снег, пераважна на поўдні Беларусі, месцамі моцны снег і завіруха.



Марознае надвор'е захаваецца да канца тыдня. Уначы ў пятніцу, 24 студзеня, чакаецца да 21-26 марозу, а ўдзень — 11-17 градусаў ніжэй за нуль. У нядзелю прагназуецца ў начныя гадзіны пры праясненнях да 22-28 градусаў марозу. Амаль штодня будзе снег, завіруха.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі