Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца да 15 марозу

Маразы ў Беларусі ў бліжэйшыя дні будуць узмацняцца. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, сярэднесуткавая тэмпература паветра будзе пераважна на 3-7 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. Ападкі магчымыя ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах, інфармуе БЕЛТА.

Ужо ў сераду ўначы будзе 2-9 градусаў ніжэй за нуль, на ўсходзе — да 12-ці, удзень — ад 0 да 7 марозу. У чацвер у начныя гадзіны прагназуецца 4-11 марозу, у дзённыя — 1-8 градусаў ніжэй за нуль. У пятніцу і суботу ўначы будзе 6-13 марозу, пры праясненнях — да 15 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад 2 да 9 марозу.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі