Мытня абмежавала бяcпошлінны ўвоз у Беларусь планшэтаў і нэтбукаў
Цяпер іх можна ўвозіць з ЕС адзін раз на тры гады па адным асобніку.
У спіс тавараў асабістага карыстання для фізічных асобаў, якія можна ўвозіць праз мяжу Мытнага саюзу з абмежаваннямі дадалі планшэты і нэтбукі. Раней гэтых тавараў там не было.
Мытня ўводзіць абмежаванні на ўвоз буйных тавараў з 10 сакавіка
Нагадаем, 10 сакавіка 2015 года ў нашай краіне змяняюцца падыходы да тавараў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. Раней іх можна было ўвозіць 1 раз на год. Усе гэтыя абмежаванні ўводзяцца за выключэннем тавараў, увезеных з выплатай сукупнага мытнага плацяжу.
Вылiчэнне згаданых тэрмінаў (тры і два каляндарныя гады) пачынаецца з 31 сакавіка 2014 года.
Фота: ТАСС