Дачка Цімашэнкі: Януковіч ўжо прыняў рашэнне ісці па шляху Беларусі
І пераняў досвед свайго беларускага калегі "гандляваць палітзняволенымі".
Пра гэта Яўгенія Цімашэнка заявіла ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё падчас аднаго з мерапрыемстваў на саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільні.
Яўгенія Цімашэнка: “Гэта магчыма (што Украіна пойдзе шляхам усталявання аўтарытарнага рэжыму па прыкладзе Беларусі — Еўрарадыё). Адмаўляючыся ад падпісання дамовы аб асацыяцыі з ЕС, Януковіч ужо прыняў рашэнне наконт частковай ізаляцыі для сябе і для ўлады ўкраінскай увогуле. Настройваючы супраць сябе ўкраінскі народ, апазіцыю і дэмакратычную частку свету, якая змагаецца за Украіну, бачна, што лёс Беларусі можа пагражаць і Украіне. Менавіта таму маці зараз і просіць Еўрасаюз не пакідаць Украіну сам на сам з дыктатурай, якая ў нас будуецца”.
Цалкам інтэрв’ю з дачкой Юліі Цімашэнкі Яўгеніяй чытайце на нашым сайце неўзабаве.
Нагадаем, у 2011-м экс-прэм'ер Украіны, адна з лідараў апазіцыі Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Адной з умоваў ЕС у справе падпісання дамовы аб асацыяцыі з Украінай было вырашэнне праблемы з выездам Цімашэнкі на лячэнне за мяжу, чаго зроблена не было.
Януковіч распавёў, як Цімашэнка можа выйсці на волю
Юлія Цімашэнка Віктару Януковічу: "Учора мне хацелася вас забіць" (фота)
Цімашэнка пачала бестэрміновую галадоўку — патрабуе падпісаць дамову з ЕС