Даходы бюджэтнікаў пакуль індэксаваць не будуць

За год з чэрвеня 2020 да чэрвеня 2021 інфляцыя склала 9,9%​ / kp.by
За год з чэрвеня 2020 да чэрвеня 2021 інфляцыя склала 9,9%​ / kp.by

Даходы бюджэтнікаў за чэрвень, прывязаныя да базавых велічыні і стаўцы, а таксама да бюджэту пражытачнага мінімуму, індэксавацца не будуць, паведамілі ў міністэрстве працы.

Базавыя велічыню і стаўку апошні раз пераглядалі ў студзені, а бюджэт пражытачнага мінімуму — у маі. За гэтыя месяцы інфляцыя не пераадолела парог у 5%. А згодна з законам "Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксацыю праводзяць, калі індэкс спажывецкіх цэн перавысіць пяціпрацэнтны парог.

Па гэтай жа прычыне ранейшым застаецца і памер мінімальнай зарплаты — 400 рублёў.

Паводле дадзеных Белстата, інфляцыя са студзеня склала 4,7%, хоць па параўнанні з снежнем бар'ер узяты — 5,8%. У чэрвені ў параўнанні з траўнем кошты павялічыліся на 0,7%.

Тым часам па выніках года Еўразійскі банк развіцця прагназуе інфляцыю ў Беларусі больш за 9%. Калі браць чэрвень 2021 да чэрвеня 2020, то цэны ўжо выраслі на 9,9%.

Нагадаем, першапачаткова беларускі Нацбанк прагназаваў гадавую інфляцыю ў 2021 годзе на ўзроўні не больш за 5%. Аднак у красавіку гэты прагноз адкарэктавалі — да 7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі