Даходы "Газпрама" ад экспарту газу за I квартал абваліліся ў два разы

Даходы "Газпрама" ад экспарту газу за I квартал абваліліся ў два разы

На фоне цёплай зімы і падзення коштаў на нафту "Газпрам" адчуў зніжэнні даходаў ад экспарту газу. Як паведамляе ТАСС, у студзені — сакавіку 2020 года даходы расійскай кампаніі знізіліся на 51,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года — да 6,81 мільярда долараў. 

Фізічны экспарт газу за першы квартал абваліўся на 24,2% — да 46,6 мільярда кубаметраў. 

Кошт на газ зараз стаў адной з асноўных праблем у адносінах Беларусі і Расіі. Наша краіна напрыканцы 2019 года падпісала кантракт на закупку газу па 127 долараў за 1000 кубаметраў. 

Аднак пасля падзення коштаў на нафту панізіліся і цэны на газ. У выніку Аляксандр Лукашэнка стаў абурацца, што ў 75-ю гадавіну Перамогі Расія прадае Германіі газ танней, чым Беларусі: "Гэта ж не справа, я ўжо не кажу пра год 75-годдзя, што Германіі прадаюць прыродны газ да 70 долараў, як у мяне інфармацыя (там па-рознаму было), але ніяк не 127 долараў, як для Беларусі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі