ДАІ імітавала аварыю аўтобуса з дзецьмі — вучылі іх прышпільваць рамяні

Вось што распавяла Еўрарадыё інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова:

"Ён наглядна дэманструе дзеянні рамянёў бяспекі падчас аварыі ці рэзкага тармажэння. Для гэтага салон абсталяваны спецыяльнай сістэмай імітацыі адрыва сядзенняў у момант сутыкнення. А таксама наступствы сутыкнення з веласіпедыстам. Акрамя гэтага ў камплект уваходзіць генератар дыму для імітацыі задымлення салона".

Аўтобус з 6 да 16 кастрычніка праехаў 1,5 тысячы кіламетраў. У акцыі паўдзельнічалі каля 8 тысяч школьнікаў.

ДАІ вырашыла правесці прафілактыку, бо з пачатку года ў Мінскай вобласці здарылася 72 дарожна-транспартных здарэнняў з непаўнагадовымі, загінулі 8 дзяцей, 70 атрымалі розныя траўмы. 29 здарэнняў адбылося з пачатку года з непаўнагадовымі пасажырамі, загінулі 4 дзіцёнка, 31 атрымаў траўмы. У большасці выпадкаў, адзначаюць у ДАІ вобласці, пацярпелыя не былі прышпіленыя, а малыя дзеці былі без спецыяльных дзіцячых крэслаў.

Фота — esoligorsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі