ДАІ Мінска хоча адмовіцца ад "ляжачых паліцэйскіх"
У перспектыве ДАІ МІнска плануе адмовіцца ад "ляжачых паліцэйскіх" на праезнай частцы. Пра гэта, які піша tut.by, падчас прамой лініі паведаміў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун.
Цяпер на дарогах Мінска ўсталявана каля тысячы штучных няроўнасцяў. Пераважна яны размяшчаюцца каля нерэгуляваных пераходаў, у месцах, дзе найчасцей здараюцца ДТЗ, а таксама паблізу ад установаў адукацыі.
Замест "ляжачых паліцэйскіх" ДАІ мяркуе больш актыўна выкарыстоўваць "выспачкі бяспекі" і звужаную праезную частку, каб кіроўцы зніжалі хуткасць у небяспечных месцах.