ДАІ перакрые аўтамабільны рух каля "Лініі Сталіна" 7-9 траўня
7-9 траўня каля "Лініі Сталіна" памяняецца схема арганізацыі дарожнага руху, інфармуе УДАІ УУС Мінаблвыканкама. Гэта звязана з урачыстымі мерапрыемствамі да Дня Перамогі ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".
У прыватнасці, на аўтадарозе Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач у межах Мінскага раёна з 10.00 да 20.00 будзе закрыты праезд. Аб'езд закрытага ўчастка трасы з Мінску будзе арганізаваны праз аўтамабільныя дарогі Н8949 (Заслаўе-Боўблі) і М14 (другая кальцавая дарога вакол Мінска).
Паведамляецца, што на прылеглых да комплексу аўтадарогах будуць працаваць нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ, а таксама будуць усталяваныя дадатковыя дарожныя знакі.