Дакота: "Песню на Еўрабачанне рэпэтуем дома пад маміны піражкі"
Спявачка Дакота ехала на рэпетыцыю да гурта Litesound — адных з фаварытаў фіналу беларускага “Еўрафэсту”, калі мы датэлефанаваліся да яе. Рэпэтуюць музыкі… проста ў сябе дома. Па іх словах, гэта дазваляе разняволіцца: — Дома самая лепшая атмасфера: гарбата, маміны піражкі! Мы рэпетуем, удасканавальваем нашае шоў, робім шмат таго, што яшчэ ніхто не бачыў.
Дакота з Litesound’ам нават не думалі змяняць песню для свайго нумару, як меркавалі некаторыя СМІ:
— Адзінае, што мы зьмянілі – гэта маё шоў. Але мы вам, канешне, нічога не скажам. Такога яшчэ, прынамсі, не было.
Вам не здаецца, што вашая песня занадта маралізатарская для моладзі?
— Мы спяваем пра тое, што моладзь апошнім часам выбірае зусім не тое, што варта выбіраць: мімалётныя забаўкі, клубы, нейкія тусоўкі замест сапраўдных пачуццяў, сапраўднага шчасця; мы кажам, што гэта не прывядзе ні да чаго добрага.
Дакота паспрабавала прааналізаваць выступленне Руслана Аляхно, які прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні летась. На думку спявачкі, поўную аддачу Руслана звяла на нішто вельмі слабая песня:
— Шоў было даволі шэрым, і Руслан моцна хваляваўся. Шчыра, гэта было вельмі бачна. Ён моцна хваляваўся і крыху не трапляў у ноты.
Спявачка паабяцала, што яе ногі не задрыжаць на сцэне Алімпійскага:
— Еўрабачанне сёлета будзе праходзіць у “Алімпійскім” у Маскве, а на гэтай пляцоўцы я выступала ўжо каля сямі разоў. Для мяне гэта па сутнасці другі дом, я ведаю там кожную шчылінку.
У тое, што беларусам у Маскве можа дапамагчы неяк выступленне недалёка ад родных сценаў, Дакота засумнявалася:
— У расійскім шоў-бізнэсе не вядомыя ні Пётр Ялфімаў, ні Гюнеш, ні астатнія нашыя канкурсанты. Яны там вядомыя на ўзроўні музыкаў з Сан-Марына. Мы не ведаем артыстаў з Сан-Марына. Расійскі шоў-бізнэс ня ведае нікога апроч “Песняроў”.
На пытанне, ці можам мы разлічваць на перамогу сёлета, Дакота дала не менш стрыманы камэнтар:
— Мы не так шмат удзельнічалі ў Еўрабачанні, пра якую перамогу можа ўвогуле ісці гаворка? Галоўнае для нас — паказаць свой твар, заявіць пра краіну. Я шмат вандрую і бачу, што пра Беларусь мала хто ведае за мяжой. Але на перамогу разлічваць усё роўна варта!
Напрыканцы мы запыталіся, ці не прысвячае Дакота песень дэвальвацыі рубля, песень, здольных у цяжкія часы эканамічнага крызісу аб’яднаць краіну і падняць агульны тонус нацыі. На што атрымалі адэкватны адказ васямнаццацігадовай дзяўчыны:
— Я сур'ёзных песень на гэтую тэму не пішу і лічу, што калі ёсць галава на плячах, ты грошай заробіш.
На пытанне пра неафіцыйныя стасункі паміж журы і музыкамі ў межах нацыянальнага адбору на Еўрабачанне, Дакота адказала, што дапускае наяўнасць блату на Еўрафэсце, але спадзяецца на аб'ектыўнасць.
— Мы разлічваем на ўдачу, на празрыстасць галасавання і на сябе, канешне!
Напрыканцы Дакота парэкамендавала журналістам надаваць больш увагі конкурснай праграме, а не ейнаму прыватнаму жыццю:
— Няхай пішуць што хочуць! Любы піяр — гэта піяр. Апроч некралога.
Фота — liveinternet.ru