Дактары паведамляюць пра пагаршэнне здароўя Пеле

Пеле / Reuters
Пеле / Reuters

Медыкі паведамляюць пра пагаршэнне здароўя легендарнага бразільскага футбаліста Пеле, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву клінікі ў Сан-Паўлу. У гэтай клініцы Пеле знаходзіцца з канца лістапада. Яго шпіталізавалі для карэктавання курсу хіміятэрапіі, у Пеле рак прамой кішкі.

У "Эдсана Аранціса ду Насіменту (сапраўднае імя Пеле) назіраецца адмоўная дынаміка анкалагічнага захворвання, у сувязі з чым яму патрабуецца больш інтэнсіўны догляд з-за ныркавай і сардэчнай дысфункцыі", — гаворыцца ў паведамленні клінікі. Пры гэтым дактары кажуць, што не плануюць пакуль пераводзіць пацыента ў рэанімацыю. Ён знаходзіцца ў звычайнай палаце.

Раней дачка Пеле Келі Насіменту пісала ў сацсетках, што па стане здароўя бацька не зможа правесці Каляды разам з сям'ёй.

Пеле 82 гады, ён з'яўляецца адзіным трохразовым чэмпіёнам свету па футболе (1958, 1962, 1970). У складзе зборнай Бразіліі ён правёў 92 матчы і забіў 77 галоў. Пеле прызнаны лепшым футбалістам XX стагоддзя па версіі Міжнароднай федэрацыі футбола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі