Дальнабойная зброя Украіны паразіла цэль за 700 км — Зяленскі
Атакаваны аэрадром пад Псковам / расійскія тг-каналы
Украіна паспяхова выкарыстала дальнабойную зброю ўласнай вытворчасці і паразіла цэль за 700 км. Пра гэта заявіў 31 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ён не ўдакладніў, пра якую менавіта цэль ідзе гаворка. Як адзначае hromadske.ua, можа мецца на ўвазе атака беспілотнікамі на аэрадром пад Псковам. Яна адбылася якраз напярэдадні, у ноч на 30 жніўня.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Андрэй Юсаў паведаміў, што ўкраінцы знішчылі чатыры цяжкія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76, а яшчэ некалькі былі пашкоджаныя.
Ад Пскова да мяжы Украіны па прамой — якраз каля 700 кіламетраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.