Даля Грыбаўскайтэ: Вынік выбараў у Беларусі лёгка было прадбачыць
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ пракаментавала вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 11 кастрычніка ў Беларусі.
“Вынік выбараў у Беларусі было лёгка прадбачыць. Літва з іншымі краінамі ЕС вызначыцца ў пытанні доўгатэрміновых адносін з Рэспублікай Беларусь на аснове канчатковай справаздачы назіральнікаў АБСЕ на выбарах”, — цытуе Грыбаўскайтэ ru.delfi.lt.
Паводле папярэдніх звестак ЦВК, на выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка з амаль 83,5% галасоў.
Фота: REUTERS