Дамоўныя тэндары — адзінкавыя выпадкі ці сістэмная карупцыя?
Нядаўняе расследаванне журналіста Сяргея Сацука выявіла маштабныя парушэнні ў практыцы закупак лекаў і правядзенні тэндараў, якія ладзіць Міністэрства аховы здароўя. Пацверджаннем таго, што журналіст не памыліўся ў сваіх высновах стала затрыманне праваахоўнікамі шэрагу высокапастаўленых службовых асоб з сістэмы аховы здароўя.
Але ці выправіла гэта сітуацыю, ці сталі тэндары, якія праводзіць Міністэрства аховы здароўя, больш празрыстымі? Такая сітуацыя толькі з набыццём лекаў і медабсталявання? Ці можна казаць, што ўся беларуская сістэма правядзення тэндараў карумпаваная?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактар інтэрнэт-выдання ej.by Сяргей Сацук і кіраўнік праекта Open Tenders Уладзімір Кавалкін.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.