Данілаў: плот на мяжы з Беларуссю патрэбны, каб абараніцца ад мігрантаў з РФ

Плот на мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo
Плот на мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo

Узмацненне мяжы з Беларусю патрэбнае Украіне, каб запабегчы хвалі нелегальных мігрантаў. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацбяспекі і абароны (СНБА) Украіны Аляксей Данілаў, перадае РБК-Украіна.

На мінулым тыдні стала вядома, што Украіна будуе плот з калючым дротам на мяжы з Беларуссю. Таксама ўзводзяцца іншыя фартыфікацыйныя збудаванні — равы і насыпы.

"Я хачу, каб мы з вамі разумелі, калі палякі і Еўропа пабудавалі межы, акрамя таго, што гэта з пункту гледжання вайсковай бяспекі, ёсць яшчэ пытанні бяспекі ўцекачоў. Калі яны ў вялікай колькасці пачнуць бегчы з РФ і Беларусі на тэрыторыю цывілізаваных краін — гэта толькі пытанне часу", — тлумачыць Данілаў.

Ён кажа, што бліжэйшым часам у Расіі можа пачацца такое, што мала хто зможа сабе ўявіць.

Польшча і Літва паставілі плот на мяжы з Беларуссю пасля таго, як з нашай тэрыторыі пайшоў вялізны паток нелегальных мігрантаў з краін Азіі ды Афрыкі. Цяпер такі ж плот будуе і Латвія.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі