Украіна будуе плот на мяжы з Беларуссю

Плот на мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo
Плот на мяжы Украіны і Беларусі / t.me/tymoshenko_kyrylo

Украінцы ўзводзяць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.

"Роў, насып, жалезабетонны плот з калючым дротам — гэта інжынерныя загароды, якія будуюць на Валыні. Такім чынам ужо ўладкавана каля 3 км мяжы, работы працягваюцца. Гэта яшчэ не ўсё, але падрабязнасці раскрываць не будзем. Таксама работы вядуцца ў Ровенскай і Жытомірскай абласцях", — напісаў ён.

Па словах Цімашэнкі, адпаведныя фартыфікацыйныя збудаванні ўзводзяць у тых рэгіёнах, якія мяжуюць з Расіяй.

Украіна не першая з суседак Беларусі, якая ўзводзіць плот. Раней такія ж збудаванні на мяжы паставілі Польшча і Літва. Цяпер плот ставіць таксама Латвія. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі