Дарагія электронныя кампосцеры ламаюцца. Іх мяняюць на старыя (фота)
На месцы, дзе павінны вісець электроныя кампосцеры, тырчыць дрот.
На тралейбусным маршруце №3 "Вакзал-Ангарская-4" пасажыры звярнулі ўвагу на адсутнасць электронных кампосцераў. Замест іх на поручнях вісяць звычайныя механічныя чырвоныя кампосцеры — чатыры на ўвесь траллейбус-гармонік. Ніводнага электроннага кампосцера ў салоне не было.
Кіроўца тралейбуса не ведаў, куды падзеліся кампосцеры, якія каштуюць. нагадаем, як айфон. Аднак у траллейбусным парку № 2, дзе значыцца машына, журналістцы Еўрарадыё патлумачылі, што кампосцеры выйшлі са строю.
"Сістэма дала збой, зламаліся. І зараз нашыя спецыялісты разбіраюцца, у чым праблема. Таму пакуль павесілі механічныя чырвоныя кампосцеры", — кажуць работнікі тралейбуснага парку.
Фота Еўрарадыё