Дар’і Домрачавай не далі выйграць гонку (відэа)

Прычынай гэтага стаў моцны вецер і завіруха, з-за якой суддзі і вырашылі прыпыніць спаборніцтвы.



Гонка пераследу сярод жанчын праходзіла ў шведскім Эстэрсундзе ў рамках першага этапу Кубка свету па біятлоне. Пасля дзвюх асабістых гонак беларуска Дар’я Домрачава размясцілася на другім радку агульнага заліку. Сёння яна мела ўсе шансы ўмацаваць сваё становішча.



З трэцяга агнявога рубяжа яна сыходзіла з адрывам ад бліжэйшых пераследніц болей чым у 20 секунд, а яе даўняя канкурэнтка нарвежка Тура Бергер адставала ажно на 2 хвіліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі