Даручэнні Лукашэнкі па-ранейшаму не выконваюцца

Чыноўнікам прапанавалі "алгарытмы павышэння эфектыўнасці арганізацыі выканання даручэнняў"

Чыноўнікам прапанавалі "алгарытмы павышэння эфектыўнасці арганізацыі выканання даручэнняў" / t.me/kgk_oficial/

Даручэнні Аляксандра Лукашэнкі па-ранейшаму не выконваюцца. Гэта вынікае з паведамлення Камітэта дзяржаўнага кантролю пра "семінар-нараду" ў Мінскім аблвыканкаме. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта і Саўміна. Відаць, на нарадзе агучылі апошнюю статыстыку па невыкананых даручэннях Лукашэнкі. Вясной у КДК расказалі, што ў 2022-м па краіне гэта быў 31%, а ў аблвыканкамах — каля 56%.

Цяпер жа кантралёры вырашылі лічбы не публікаваць. Яны адзначаюць "выяўленыя памылкі і недахопы пры выкананні даручэнняў" і заклікаюць забяспечыць "дзейсны ўнутраны кантроль". А яшчэ чыноўнікам прапанавалі "алгарытмы павышэння эфектыўнасці арганізацыі выканання даручэнняў".

Аналагічныя "семінары-нарады" раней былі праведзеныя ва ўсіх абласцях краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі