Дар’я Домрачава выйграла золата ў спрынце на 2-м этапе Кубка свету па біятлоне

Дар’я Домрачава выйграла золата ў спрынце на 2-м этапе Кубка свету па біятлоне

Дар’я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў у аўстрыйскім Хахфільцане. Беларуска закрыла ўсе мішэні на абодвух агнявых рубяжах і паказала добрую хуткасць на трасе. 

Гэта 29-я перамога ў кар’еры Домрачавай і першая ў гэтым сезоне. Другое месца ў спрынце заняла Анастасія Кузміна, якая прадстаўляе Славакію, бронза — у італьянкі Даратэі Вірар

Надзея Скардзіна фінішавала 26-й, Ірына Крыўко — 35-й, Дар’я Юркевіч — 82-й, Надзея Пісарава — на 86-м месцы.

У суботу, 9 снежня, адбудзецца гонка пераследу, а завершыцца другі этап Кубка свету ў нядзелю эстафетай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі