Дар’я Домрачава заняла 11-е месца ў гонцы пераследу
На этапе Кубка свету па біятлоне ў Хохфільцэне яна стартавала з 46-й пазіцыі.
Першыя два агнявыя рубяжы беларуска адстраляла чыста, але потым дапусціла тры промахі і такім чынам не змагла ўзняцца на лепшае месца.
У гонцы пераследу павінна была выступаць і беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, але яна чамусьці не выйшла на старт.
Выйграла гонку нарвежка Сінёў Солемдаль, другое месца мае ўкраінка Юлія Джыма, на трэцім месцы Крысціна Палка з Польшчы.